Бараўляны, Бараўляны...

Бараўляны, Бараўляны,
бор, зялёная трава,
дзьмухаўцовыя паляны,
залацістая жарства!..

Колькі муру, колькі цішы,
колькі сонечнага дня!
Хвоя родная калыша
у дупле ваверчаня.

Спеліць ягаду суніца,
конік скрыпачку бярэ...
Хтосьці крочыць да крыніцы,
хтосьці пашаньку арэ...

На травінцы пад вясёлкай
крошка-кропелька дрыжыць.
I спявае перапёлка
ў Бараўлянах:
«жыць» ды «жыць»!

Еўдакія Лось