Дарога на возера Свіцязь

Восень прадчуваючы, рабіны
Нахілілі цяжкія сцягі.
Стромкія, высокія яліны
У блакіт узняты, як стагі.

Едзем да мясцін грыбных у госці,
Да лясной, азёрнай цішыні.
– Вунь яно! – шчасліва крыкнуў хтосьці,
Песню на паўслове прыпыніў.

Не дарога, а тунель зялёны.
Ні пылінкі – свежасцю дышы.
Тут настрой сумотны забаронен –
Толькі з песняй добраю дружы.

Паўлюк Прануза