Мінскае мора

Няўжо свіцязянскаю хваляй пагоднай
балада Міцкевічава зазвінела?
Чый хвалі вывеў магутны подых
на сонца, дзе глыб шуміць астрашэла,
нібы пад ёй прысак сіпіць, як порах?

Пада мной зашумела Мінскае мора.
Не рыбак вуду ў рэчку закінуў далёка —
інжынер беларус, селянін учарашні,
на мора зірнуў і, прыжмурыўшы вока,
мару на кілаваты пераводзіць
у добрым настроі,
а з зялёнае Свіслачы бліснула
святло маладое.

На мосце стаю,
праціраю вочы:
пагоркі, нібы разявакі, ў згодзе
прыселі — іх хваля яшчэ не лізнула.
Шумяць чараты па-рачному прачула.
Тут сёння пагорак,
а заўтра — востраў,
на моры,
якога на карце не знойдзеш...

Арнольд Слуцкі, пераклад Рыгора Барадуліна