Палессе

Возера глыбокае, як памяць, Ад вады узняўся сіні дым. I дубы шырокімі лістамі Пляскаюць далонямі над ім. Па чаротах цішыня такая, Толькі ўсплёскі самавітых рыб, Ды дазорцы-качары гукаюць Караваны сем’яў на зары. Кнігаўкі галёкаюць па лесе, Дзятлы выбіваюць: дук-дук-ду... Гэта ты, багатае Палессе, З надвясенняй прыгажосцю дум. І ледзь сонца вылятае з бору, Загавораць так, што не суняць, Адусюль шумлівыя маторы... І тады знікае цішыня. Гукі абдымаюць кругам цесным, І тугі маўклівай ані-ні... Хлопцы і дзяўчаты: песні, песні... Неба выгінаецца, звініць. Адплываюць качары ў асокі, Зайцы уцякаюць сугрунём, У гушчар забіўшыся далёкі, След губляе матчын ваўчанё І дрыжыць, пужлівае, ад гора; I сава спрасоння не крычыць; Барсукі стаіліся па норах У чаканні ціхае начы. Навакольны звон ім недарэчан, Што балоты высушыў у рад; І апошні чараўнік на печы, З барадой зялёнаю да пят, Зажурыўся, клунак пыльны выняў, Паглядзеў трывожна на абраз І, расклаўшы косці на цаглінах, Над вадою шэпча многа раз... Толькі чарам зачапіцца нечым, Ападаюць крыллі чорных мар — Праз акно, як толькі рушыць вечар, Электрычнасць б’е яму у твар. Вось такой прарэзлівай віхуры У жыцці ягоным не было, Ён дарэмна вочы свае жмурьшь — Прылятае ў вушы многа слоў. Гэта б’ецца несуцішна радасць. Вый звярыны там адвечны змоўк. Гэта позна вуліцай брыгады З песняю вяртаюцца дамоў, — Што жыццё яснее з кожным годам, Паляшук як выйшаў у народ, Як плывуць на Тураў параходы, Як лісты прывозіць самалёт, — Што усюды вораг больш не страшан, Ні ў палях, ні ў небе, ні у чым... Што кругом пяе радзіма наша, Чалавецтву шчасце несучы... Як-жа выйдзе месяц над узлессем Да сябе ўсе зоры сабіраць, Спіць маё багатае Палессе, Толькі пагранічнікі не спяць! Пятрусь БроўкаJordan


Комментарии

беларусь в стихах

это просто клас