Памяць

Беларусь! Ты — крыніца памяці!
Кожны куток — бы легенда жывая...
Белая Вежа ў цемры хаваецца,
стаіць Каложа, як свет, старая.

Кожны будынак, кожная вуліца
нам праз вякі сваю памяць нясуць.
Замак на беразе Нёмана туліцца,
і туманы над палацам плывуць.

Шэптам вады свае казкі расказвае
Нарач — душа Беларусі маёй.
Мір і Нясвіж дакараюць-даказваюць:
памяццю нашай на свеце жывём.

Ганна Дубовік