Прыпяць

З вышыні арлінага палёту
галінкаю здаецца Прыпяць мне.
Здаецца, што на Прыпяці не лодкі —
пупышкі
                набухаюць па вясне.
Яшчэ імгненне —
                                 і пупышкі лопнуць
кастрамі ўспыхне роўны глянц ракі.
I будзе юшка выкіпаць на лотаць,
і песню завядуць палешукі.
Уладзімір Дзюба