Свіслач

Пане магістру картаграфіі,
Як ты далячынь пяром ні прыкідвай,
Ведай, што лепш за цябе патраплю
Вызначыць бераг ракі той.

Месік — шуфлюе сінюю гліну
Ценяў, сажань аеру — пры браме,
Макаўка цэркаўкі — лот успамінаў, —
Спалены, трызніць вятрак вятрамі.

Песня — яна пра дзяўчыну, што ўранні
Ішла з карабінам у полымя лесу,
Звон над кладамі — зайшоўся ў рыданні.
Папараць-кветка — са слёз уваскрэсла.

Тадэвуш Хрусцялеўскі, пераклад Рыгора Барадуліна