Вёска Дуброва

Тут у пашане цар бароў палескіх –
асілак-дуб, што сам як цэлы бор.
Які хавае ў голлі старасвецкім
зялёныя сузор’і жалудоў.

Зялёная, зялёная Дуброва.
Лісток дубовы падае ў Сусвет…
Як першае нявыспелае слова,
з якога нараджаецца паэт.

Эдуард Акулін