Возера Свіцязь

У храме зялёным,
У цішы лясной,
Нібы прад іконай,
Стаю прад табой.
Гляджу, анямелы,
На лік твой дзівосны.
Паненкай нясмелай
Ты мроіш пра вёсны.
На хвалях срабрыстых
Люляеш світанні.
У водах празрыстых
Хаваеш паданні.
Шчыміш успамінам,
Красою палоніш.
Слязінкай Айчыны
Зіхціш на далоні,
Возера Свіцязь...

Міхась Башлакоў