Возера Свіцязь

Апалі берагі па восені.
Не заплываць! Вірыць прадонне.
А летам — паратункам возера
тым, хто смуткуе альбо тоне.

А летам берагі вылечваюць,
як быццам шыны, надзімаюцца
святлом сярэбраным алешыны
і згодна ў берагах гайдаюцца.

Магчыма, гэта мікраклімат,
вачыма чуеш весніц скрыгат,
над студняй журавель маўклівы, —
усё чакаеш, што аклікнуць.

І сам я тут жыву для козыра.
На водгук сэрца разрываецца, —
дубовы ліст прыпаў да возера
напамінаннем Страдыварыуса.

Андрэй Вазнясенскі, пераклад Рыгора Барадуліна