Ответить на комментарий

Беларусі

У любві да цябе я не раз буду клясціся.
Не таму,
каб ты помніла клятву маю.
Проста, дзе ні пабуду —
у Смаргоні ці ў Клясціцах, —
Я ўсё болей цябе пазнаю.

Пазнаю цябе юнаю і старажытнаю,
У сузор'ях агнёў і ў паводках бяроз.
Колькі раз
кожным нервам сваім,
кожнай жылкаю
Перажыў я твой мужны і велічны лёс!

Колькі вызнаў і вынес ты,
краю мой мілы!..
I сягоння ўспамін твае грудзі пячэ,
Дзе старыя акопы,
як пустыя магілы,
Што сябры закапаць не паспелі яшчэ.

У нябыт
і нядоля і ворагі рынулі...
I цяпер
прыгажэй, даражэй удвая,
Ты стаіш, Беларусь,
завадская, зубрыная...
Я — пясчынка твая.
Я — крывінка твая.

I ў любві да цябе я не раз буду клясціся.
Не таму,
каб ты помніла клятву маю.
Проста, дзе ні пабуду —
у Смаргоні ці ў Клясціцах, —
Я ўсё болей сябе пазнаю.

Генадзь Бураўкін




Ответить

   __     ____  
/ /_ |___ \
| '_ \ __) |
| (_) | / __/
\___/ |_____|
Enter the code depicted in ASCII art style.