Прыслалі мне воблакі шчыры вечар.
Вясёлка ў акне.
I Нёман свае магутныя плечы
падставіў мне.
Ад Стоўбцаў сам спяшаеш спрадвеку
пешкі праз край.
Вазьмі мяне пад сваю апеку
і сілачкі дай.
Мне далеч думак замгліла ўчора
паводкай бяды.
— Скіруй свой лёс у людское мора! —
намовіў ты.
Адхланне духу — бруістай мовы
крынічны ток.
Закінь жа скруху за бор дармовы
у змрок!
Душа змялее, калі здалее
бяда-вампір.
А як ачысціць душу ад глею?
Увір!
Данута Бічэль-Загнетава
Комментарии
7 лет 50 недель назад
8 лет 5 недель назад
9 лет 14 недель назад
10 лет 13 недель назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 46 недель назад
10 лет 51 неделя назад
11 лет 16 недель назад
12 лет 10 недель назад
12 лет 45 недель назад