Я на Першай Пасялковай*
Надыход вітаю дня.
Ранкам так, як і ў Хрыстове,
Тут знікае цішыня.
Так-то так, ды ўсё ж не тое:
I дамы стаяць гусцей,
I не пахне сырадоем,
Не засвішча салавей.
А ў Хрыстове, як світае,
Звон даёнак, рык кароў,
Певень радасна спявае,
Быццам зерня кош знайшоў.
I рагочуць калаўроты,
Вёдры скінуўшы ў купель,
I глядзіць на іх журботна
Заімшэлы журавель.
* Назва вуліцы ў Мінску.
Янусь Малец
Комментарии
7 лет 50 недель назад
8 лет 5 недель назад
9 лет 14 недель назад
10 лет 13 недель назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 46 недель назад
10 лет 51 неделя назад
11 лет 16 недель назад
12 лет 10 недель назад
12 лет 45 недель назад